Главная » Безбарьерная среда » Чалавек з белым кіем

Чалавек з белым кіем

З  14  кастрычніка  па  13 лістапада  па  ўсёй  Магілёўскай  вобласці  пройшоў  штогадовы  месячнік  «Чалавек  з  белым  кіем»,  які  накіраваны  на  прыцягненне  ўвагі  да  неабходнасці  вырашэння  сацыяльных  праблем інвалідаў  па  зроку,  абароны  іх  правоў  і  інтарэсаў,  павышэння  якасці жыцця  невідушчых і  са  слабым  зрокам  людзей.  Падчас  правядзення месячніка  праводзіліся  акцыі,  семінары-трэнінгі,  шахматна-шашачныя турніры,  канцэртныя  праграмы  і  многае  іншае.  Месячнік  «Чалавек  з  белым  кіем» – гэта  магчымасць  не  толькі  больш якасна   вырашаць надзённыя  праблемы  інвалідаў  па зроку,  але  і  ў  першую  чаргу  змяніць  ўяўленні   людзей  аб  тым,  як  жыве  ў  сучасным  свеце  невідушчы  чалавек  і  якіх  поспехаў  ён  можа  дасягнуць.

Гісторыя белага кія пачынаецца ў 1921 годзе. Англічанін Джэймс Бігс, які аслеп у маладосці, стараўся весці самастойнае жыццё і, каб адрознівацца ад звычайных людзей з кійком, пафарбаваў свой кій у белы колер. Тое ж самае ён раіў рабіць і іншым сляпым.

Ідэя ўкаранення ў шырокія масы кія белага колеру належыць арыстакратцы Гвіллі Дэрбенам, якая лічыла, што белы кій у руках павінен стаць сімвалам, які вызначае сацыяльны статус сляпога, пропускам і пасведчаннем, які будзе наглядна сведчыць аб яго асаблівым становішчы ў грамадстве. У 1969 годзе 15 кастрычніка было прызнана Міжнародным Днём белага кія.

У нашым  раёне  гэта  катэгорыя  грамадзян    аб’ядноўвае  …. Інвалідаў  па  зроку  і  не  мае  асобнай  суполкі,  а  ўваходзіь  у  склад  раённай  арганізацыі  грамадскага  аб’яднання  “Беларускае  таварыства  інвалідаў”,  якую  ўзначальвае  Людміла  Аляксандраўна  Данільчык.

Трэба  адразу  сказаць,  што  пасада  гэта  валанцёрская,  ды  і  само  таварыства  нікім  і  ніяк  не  фінансуецца,  а  існуе  за  кошт  узносаў  членаў  таварыства,  якія  тыя  раз  у  год  ўносяць  на  ўласны  спецрахунак   арганізацыі.

Як  расказала  нам  Людміла  Данільчык  таврыства інвалідаў  размяшчаецца  ў  будынку  гандлёвага  дома  Незабытоўскіх,  дзе  займае  невялікі,  але  ўтульны  пакой.  Члены  таварыства  збіраюцца  разам,  каб  за  кубачкам  чаю  абмеркаваць  справы,  падзяліцца  сваімі  думкамі ,  спланіраваць  мерапрыемствы.  Сярод  членаў  таварыства  шмат  таленавітых  людзей,  якія  ахвотна  даюць  майстар  класы  па  вязанні,  канзашы,  вышыўцы,  вырабе  лялек  матанак  і  абярэгаў,  а  яшчэ  яны  прымаюць  удзел  у  разнастайных  абласных  мерапрыемствах.

  • Каб людзям  з  паслабленым  зрокам  і  сляпым  было  лягчэй  жыць  грамадству  неабходна  клапаціцца  аб  стварэнні  спрыяльнага  асяроддзя, — пераканана  Людміла  Аляксандраўна. Тое сёе  ў  нас  робіцца,  напрыклад,  пешаходныя  пераходы  пафарбаваны  ў  два  коляры,  у  некаторых  месцах  на  асфальце  маюцца  шаргаватыя  коўрыкі.  Такцільныя  наземныя  ўказальнікі  маюцца  ў  школах   і  іншых  месцах,  дзе  на  на  асфальт,  або  падлогу  нанесены  сляды  жоўтага  колеру,  якія дапамагаюць  людзям  з  дрэнным  зрокам  арыентавацца  ў  прасторы

  Кожны  з  нас  павінен  ведаць  правілы  дапамогі  невідушчаму  чалавеку.

Чалавека  трэба  спытаць: «Ці  магу  я  вам  дапамагчы?»,  «Прабачце,  вы  прымеце  маю  дапамогу?»,  і  аказваць  яе  толькі  пасля  атрымання  сцвярджальнага  адказу.

Не  расчароўвайцеся,  калі  ваша  ветлівая  прапанова  адхілена. Некаторыя  сляпыя  шануюць  сваю  незалежнасць  больш,  чым  дапамогу.  Але  ў  большасці  выпадкаў  ваша  гатоўнасць  дапамагчы  прымаецца  з  радасцю  і  падзякай.

Правільнае  суправаджэнне  прадугледжвае,  што  невідушчы  відушчага  трымае  за  руку  крыху  вышэй  локця,  і  ідзе  на  паўкроку  ззаду,  паспявае  рэагаваць  на  ўсе  асаблівасці  маршруту.  Прапаноўваючы  руку,  проста  дакраніцеся  тыльным  бокам  сваёй  рукі  да  яго  і  дасведчаны  невідушчы  вас  сам  возьме  правільна.

Пры  хадзе  па  вузкіх  праходах  вы  адводзіце  руку  назад,  а  сляпы  некалькі  выцягвае  сваю  руку.

Калі вы  ўзяліся  аказваць  дапамогу,  то  неабходна  агучваць  свае  дзеянні:  «Наперадзе  прыступкі  ўніз,  уверх,  парэбрык , справа  яма  і  г. д».

Пераходзячы  праз  дарогу  неабходна  агучыць  сігнал  святлафора:  «Нам  зялёны»,  «Пераход  дазволены,  хадзем»,  «Заканчваецца  пераход»,  «Мы не  паспеем  перайсці  дарогу,  давайце  пачакаем  наступнага  зялёнага  сігналу  святлафора».

Саступаючы  месца  невідушчаму  ў  транспарце,  людзі  ўстаюць  моўчкі  або  са  словамі  «сядайце». Дапамажыце  заняць  свабоднае  месца,  пазначыўшы,  дзе  яно  знаходзіцца.  Можна  пакласці  руку  сляпога  на  спінку  сядзення  і  сказаць:  «Тут  сядзенне,  гэта  яго  спінка».

Пры  аказанні  дапамогі  пры  спуску  або  ўздыме  рэкамендуецца  падыходзіць  пад  прамым  вуглом  да  лесвіцы.

Не  трэба  агучваць  кожную  прыступку,  дастаткова  перад  пачаткам  спуску  або  ўздыму  па  лесвіцы паказаць  на  яе  пачатак  і  канец: «пачатак  лесвіцы»,  «лесвіца  скончылася».

Таксама  дастаткова  сказаць, што  будзе  спуск  або  ўздым.  Не  перашкаджайце  сляпому  ў  ашчупванні  ім  бардзюра  белым  кіем.

Пры  аказанні  дапамогі  пры  праходжанні  праз  дзверы  рэкамендуецца, каб  невідушчы  знаходзіўся  ад  вас  з  таго  боку,  у  якую  адкрываюцца  дзверы  г.  зн.  з  боку  дзвярных  петляў.

Пры  набліжэнні  да дзвярэй  неабходна  паведаміць  невідушчаму,  куды  (ад сябе, да сябе, у левы або правы бок)  адкрываюцца  дзверы.  Далей  суправаджалы  бярэцца  за  ручку  дзвярэй  той  рукой,  за  якую  яго  трымае  невідушчы.  Такім  чынам  ён  знаходзіць  гэтую  ручку  дзвярэй,  сам  адкрывае  дзверы,  дае  магчымасць  відушчаму  прайсці  праз  дзверы,  праходзіць  сам  і  зачыняе  за  сабой  дзверы.

Падвядзём  вынікі  правільнага  суправаджэння.

Дапамагайце  невідушчаму  у  тым  выпадку,  калі  сапраўды  патрэбна  дапамога.  Абавязкова  даведайцеся  аб  маршруце,  па  якому  трэба  суправадзіць. Пацікаўцеся,  з  якога  боку  зручней  ісці  невідушчаму.

Калі  на  маршруце  даводзіцца  пакінуць  невідушчага,  то  зрабіце  гэта  ў  бяспечным  месцы  і  абавязкова  папярэдзьце  пра  гэта  сляпога  чалавека.

Заўсёды  ідзіце  наперадзе  невідушчага,  які  пры  руху  сам  трымае  вас  за  руку  крыху  вышэй  локця.

Усе  павароты  на  маршруце  рабіце  пад  прамым  вуглом.

Абавязкова  каментуйце  дзеянні.

Пры  перамяшчэнні  арыентуйцеся  на  невідушчага,  на  яго тэмп,  хуткасць  руху.

Аліна  СУДНІК