Главная » Бобруйская РО » Аддалі даніну памяці вызваленцам роднага краю

Аддалі даніну памяці вызваленцам роднага краю

Члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў аддалі даніну памяці вызваленцам роднага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яны ўсклалі кветкі да абеліску і магіл на ваенных могілках, а таксама да помніка воінам-дняпроўцам у былым ваенным гарадку Кісялевічы. Мерапрыемства прайшло 3 мая, у межах святкавання Дня Перамогі, удзел у ім прынялі і прадстаўнікі сельскіх “пярвічак” арганізацыі.


Падчас мітынгу ля ваенных могілкак старшыня раённай арганізацыі Любоў Шушлянікава нагадала, якой вялікай цаной была здабыта незалежнасць краіны. Павіншавала прысутных з надыходзячым Днём Перамогі, пажадала ім здароўя, цеплыні родных, аптымізму.

Працяг мерапрыемства прайшоў ля будыніны раённай арганізацыі інвалідаў, дзе для апошніх была наладжана канцэртная праграма, “салодкі” стол, а таксама прапанавана салдацкая каша — аб палявой кухні паклапаціліся кухары в/ч 5527.

Савет арганізацыі і непасрэдна старшыня Любоў Шушлянікава выказваюць шчырыя словы падзякі ўсім, хто пасадзейнічаў, каб свята атрымалася светлым і запамінальным, падаравала шчаслівыя хвіліны адпачынку людзям з абмежаванымі магчымасцямі — спонсарам арганізацыі: Бабруйскаму філіялу ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”, ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”, ТАА “Еўрагандаль”, кампаніі “Аазіс Груп”. А таксама ўдзельнікам канцэртнай праграмы: Алегу Крупеніку, Наталлі Барадаўка, першакласніцы СШ №24 Веры Якаўлевай, узорнай эстраднай студыі “Сола” пад кіраўніцтвам Святланы Сахоўскай, вакальнай групе “Чапурушачкі” (кіраўнік Уладзімір Іваноў) раённага Цэнтра культуры і кіраўніцтву дадзенай установы, в/ч 5527. 

Дзякуючы ўсім ім, па словах Любові Шушлянікавай, свята атрымалася душэўным, нягледзячы на не зусім цёплае надвор’е.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.