Главная » Мероприятие » Перамагчы сябе, каб свяціць іншым

Перамагчы сябе, каб свяціць іншым

Адзін добры знаёмы неяк параіў мне, што на пытанне «як справы?» трэба казаць не «змагаемся», а «перамагаем». Бо кожная перамога пачынаецца з настрою на перамогу.

Участников фестиваля приветствует председатель Международного фонда «Филантроп» Геннадий Аничкин.

Чым больш я знаёмілася з удзельнікамі Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў, тым больш разумела, што стаяць на гэтай сцэне для кожнага з іх – гэта перамога. І на ўвазе я маю не тую перамогу, яка выклікае авацыі і ўсеагульнае захапленне. Я не маю на ўвазе дыпломы і падарункі. Я маю на ўвазе самую галоўную ў жыцці перамогу – перамогу над самім сабой.
Каб перамагчы, трэба змагацца. Штодня і штохвілінна. Толькі змаганне мы мусім весці не супраць добрых ці кепскіх людзей. Нашае змаганне – гэта змаганне з уласнымі комплексамі, роспаччу, страхамі і вызначанай намі ж зонай камфорту.
Калі мы змагаемся з іншымі ці супраць іншых, то самі звужаем межы ўласнага сэрца. Калі мы змагаемся з сабой, то межы ўласнага сэрца пашыраюцца, бо мы пачынаем выходзіць з зоны камфорту. А гэта азначае толькі адно: наша сэрца становіцца здольным любіць па-сапраўднаму.

Международный фестиваль творчества инвалидов Витебск 2018, Михаил Рачков, Михаил Радж

Круто ты попал на фестиваль!

Калі ты працягваеш любіць свет пасля жахлівай да цябе страты – гэта перамога. Калі ты пераўтвараеш свой боль у слодыч і сведчыш пра яго – гэта перамога. Калі ты сціскаеш зубы і выходзіш на сцэну, каб паслужыць уласным талентам для іншых – гэта перамога.
Нічога не чакаць узамен на ўласны добры ўчынак – гэта перамога, да якой варта ісці ўсё жыццё.
Я захапляюся дзяўчынай Крысцінай Жукавец, якая да гэтай перамогі ўжо дайшла. Збіраць сродкі на лекаванне хворых, робячы стыльны падарунак сваімі рукамі ахвярадаўцам, – гэта перамога найперш для яе самой. І, напэўна, толькі яна адна ведае, пабыўшы некалькі гадоў на вазочку, колькі крокаў змагання з самім сабой варта прайсці, каб перамагчы.

Международный фестиваль творчества инвалидов Витебск 2018, Игорь Лученок

Госці ў хату.

Перамога над сабой патрэбна не толькі нам самім. Свет так уладкаваны, што нам патрэбныя як паветра прыклады моцных людзей. А моцны чалавек – гэта не той, хто «не верыць, не баіцца, не просіць». Моцны чалавек – гэта той, хто, ідучы праз цемру, працягвае любіць іншых.

Пачаць перамагаць сябе можна ўжо зараз: проста варта наладзіць курс на перамогу. Можна сёння на пытанне «як справы?» адказаць «Цудоўна! Перамагаем!».

Вікторыя ЧАПЛЕВА

газета «Вместе!»